Гэтай прэміяй узнагароджваюцца жанчыны-палітыкі рэгіянальнага ўзроўню, якія змагаюцца за раўнапраўе і разнастайнасць у палітыцы, з'яўляючыся пры гэтым прыкладам маладому пакаленню. Разам з Палінай Гардзіенка прыз атрымалі яшчэ 14 жанчын.

Паліне Гардзіенка 25 гадоў, яна нарадзілася ў Расіі ў сям'і з украінскімі каранямі, але вырасла ў Беларусі. Калі ёй было 15 гадоў, Паліна з'ехала ў Германію да цёткі, дзе неўзабаве інтэгравалася ў мясцовае грамадства і дасягнула нават поспехаў у палітыцы. Цяпер Паліна — дэпутатка гарадской рады Мюнхена ад партыі сацыял-дэмакратаў.

Чытайце таксама:

У Германіі вызначыліся, як будуць выдаваць беларусам пашпарты іншаземца

Прэзідэнт Германіі ўзнагародзіў валанцёра медалём «За заслугі перад ФРГ». Прычына — вельмі незвычайная

«Беларусь — нават не лёс, не доля, а выбар». Нямецкі славіст, які напісаў кнігу пра наш 2020-ы, расказаў пра сваю беларускасць

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0