Імёны і прозвішчы новых палітвязняў — Павел Салагуб, Віталь Цыдзік, Андрэй Ігнатовіч, Уладзімір Грыбанаў, Ігар Барысаў, Сяргей Рудзянкоў, Алег Казлоў, Максім Мнацаканаў, Пётр Ярмашук, Андрэй Савінскі, Сняжана Цадава, Алег Ермаковіч, Юрый Мінін, Яўген Пяляхаты, Яўген Шчарбіна, Валянцін Дуброўшчык, Мікіта Сцяпурка, Алег Сычоў, Анастасія Пілько, Ларыса Кучынская, Аляксандр Кучынскі, Андрэй Сцяпурка.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.

Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.

Усяго на дадзены момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1473 чалавекі. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце, а нават часам і змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.

Чытайце таксама:

ГУБАЗіК затрымаў кіраўніка загараднага клуба «Фестывальны»

«Гэта быў сапраўдны трэш. Яны ўрываліся ў пакоі, патрабавалі ў нас тэлефоны, перакульвалі ўсё ўверх дном»

Святару Генрыху Акалатовічу з Валожына выставілі абвінавачванне. Ён застаецца за кратамі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1