Фота: a.lobko_2421 / Instagram

Фота: a.lobko_2421 / Instagram

Першы канцэрт Anna Asti прайшоў у «Мінск-Арэне» 6 снежня. Адтуль разляцеліся відэа, як уся зала спявае песні выканаўцы, а тая ад захаплення плача.

Часткова аншлаг на канцэртах Anna Asti можна патлумачыць тым, што ў Беларусі цяпер праходзіць вельмі мала канцэртаў такога фармату. Паглядзіце на афішу на найбліжэйшыя месяцы: з поп-музыкі, акрамя сённяшняй рэкардсменкі, тут толькі беларуская «Песня года» і Уладзімір Праснякоў. Для мінчукоў, якім хочацца простага адпачынку, выбар відавочны.

Але Anna Asti насамрэч вельмі папулярная ў беларусаў.

У канцы верасня спявачку прызналі артысткай, за творчасцю якой беларусы больш за ўсё назіралі ў YouTube. А яе трэк «Царица» знаходзіцца цяпер на 7 пазіцыі ў рэйтынгу топ-50 у Беларусі ад музыкальнага дадатку Spotify.

Творчасць Anna Asti часта шукаюць праз музыкальны сэрвіс Shazam — па гэтым параметры яе «Царица» на чацвёртым месцы ў адпаведным топе. А ў беларускім топ-100 ад Apple Music гэты ж трэк спявачкі ажно на другой пазіцыі.

33-гадовая Anna Asti родам з украінскіх Чаркасаў, яе сапраўднае імя — Ганна Дзюба. З 2010-га да 2021-га Дзюба выступала ў дуэце Artik & Asti разам з украінскім прадзюсарам, кампазітарам і спеваком Арцёмам Умрыхіным. У 2021-м Asti пачала сольную кар'еру.

Год таму яна выпусціла альбом «Фенікс», для якога ў тым ліку запісала песню «Хобби» разам з Філіпам Кіркоравым. У снежні 2022-га дзяўчына ўжо выступала ў Мінску сольна, а цяпер яна зноў у Беларусі.

Украінскія медыя крытыкавалі Anna Asti за яе маўчанне наконт расійскага нападу на Украіну. У кастрычніку 2023-га стала вядома, што спявачка атрымала расійскі пашпарт.

«Саладуха заходзіць у грымёрку і задзірае футболку». Спявачка Ketevan пра закуліссе «Песні года», беларускіх зорак і трэш у бары «Аліўе»

Што слухае Саша Івулін — плэйліст

Зміцер Вайцюшкевіч прадставіў новы альбом «Акно»

Клас
12
Панылы сорам
72
Ха-ха
6
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
26

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?