Тады выйшла сем нумароў газеты. Зараз іх агучылі сем вядомых беларусаў: Аляксандр Памідораў, Лявон Вольскі, Руся Shuma, Уладзімір Пугач, Мікіта Мелказёраў, Глеб Сямёнаў, Дзяніс Дудзінскі.

Паслухаць аўдыякнігу можна бясплатна на сайце Litaralna.com.

— Мы лічым важным агучваць не толькі мастацкую літаратуру, але і беларускія культурныя здабыткі ў іншых жанрах, у тым ліку публіцыстыцы, — тлумачыць заснавальнік выдавецтва Litaralna Уладзімір Пугач. — Паўтара стагоддзя таму адукаваныя, прагрэсіўныя людзі, неабыякавыя да лёсу сваёй краіны, свайго народа, на чале з Каліноўскім транслявалі думкі і сэнсы, якія б варта пачуць і сучасным беларусам. Менавіта таму мы вырашылі, што тут было б добра зрабіць менавіта калектыўны праект.

— Гэта твор, знаёмы ўсім нам са школы. Але ў тым узросце складана зразумець, пра што ён насамрэч, — падзяліўся Аляксандр Памідораў. — Гэта першы сапраўды народны маніфест, з апорай на рэальнае жыццё простых людзей. Тут упершыню гучыць «Досыць!» і заклік да аднаўлення, а таксама да самавызначэння свайго нацыянальнага, культурнага, этнічнага. Што дагэтуль для нас звышактуальна. Асабліва зараз, калі Беларусь знаходзіцца ў жорсткай акупацыі. Тут ёсць нават некаторыя рэцэпты для барацьбы. Проста не будзе, але перамога будзе на нашым баку.

Гэта чацвёртая аўдыякніга ад выдавецтва Litaralna.

У лістападзе выйшлі аўдыяверсіі кніг Вацлава Ластоўскага «Кароткая гісторыя Беларусі», «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча, а таксама «Аповесць майго часу» Ігнація Янкоўскага.

Чытайце таксама:

«Уявіў, што мне было б цікава паслухаць». Саліст J:Морс заняўся аўдыякнігамі

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1