«Паводле папярэдняй інфармацыі, на другім паверсе двухпавярховага шматкватэрнага жылога дома выбухнуў газавы балон», — расказалі ў МНС.
У ведамстве сцвярджаюць, што відавочцы выратавалі з-пад завалаў мужчыну (1976 года нараджэння) і жанчыну (1940 года нараджэння) яшчэ да таго, як прыехалі ратавальнікі. Іх перадалі лекарам.
Яшчэ 11 жыхароў дома былі эвакуяваныя.
Іншых падрабязнасцяў пакуль няма.
Чытайце таксама:
У Слонімскім раёне аўтобус з дзецьмі з'ехаў у кювет. У салоне было 47 чалавек
МНС паказала, як ювелірна падарвала недабуд у Воранаўскім раёне ВІДЭА
0
0
0
2
3
1