Мікрааўтобус спрабаваў перасячы мяжу ў аб'езд афіцыйных ветэрынарных кантрольных пастоў.
Уладальнік грузу патлумачыў, што папугаі і амадзіны везліся з асабістай падсобнай гаспадаркі ў Краснадарскім краі ў Бабруйск, дзе іх збіраліся прадаваць. Але ў яго не было суправаджальных дакументаў, каб пацвердзіць паходжанне птушак, іх клінічны стан і эпізаатычную сітуацыю ў рэгіёне, адкуль іх везлі.
Таму птушак вярнулі назад, а іх уладальніка прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці.
Чытайце таксама:
У Барысаве ўратавалі маленькую слонку
На Гомельшчыне ў гняздзе застаўся зімаваць бусел. Ці варта з-за гэтага трывожыцца?