«Ніхто не бачыць Мінск так, як бачыць яго Артур Клінаў — архітэктурнае разуменне, чуллівасць да прысутнасці таталітарызму ў формах, колерах і аб’ёмах, шпацыр як перажыванне, пасля якога свет не будзе выглядаць так жа.

Для тых, хто цікавіцца архітэктурай, дыскурсамі спадчыны і ўтаймаваннем савецкасці ў нашых сучасных жыццях.І для тых, хто сумуе па Мінску», — кажуць арганізатары.

Артур Клінаў знакаміты сваімі масштабнымі інсталяцыямі, якія аб’ездзілі ўсю Еўропу і нават прадстаўлялі Беларусь на Біенале ў Венецыі.

Архітэктар па адукацыі, ён прысвяціў ладную частку сваёй творчасці роднаму Мінску і мастацкаму даследаванню яго таталітарнай архітэктуры. Рэдактар культавага альманаху пра сучасную культуру pARTisan.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0