Мінскі абласны суд 1 снежня вынес вырак Аляксандру Ганчарову, якога абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу), піша «Вясна».

Судовы працэс, які пачаўся 28 лістапада, вяла суддзя Алена Міснік, але яго падрабязнасці пакуль невядомыя.

Па матэрыялах абвінавачвання, Аляксандр Ганчароў праз банкаўскі перавод перавёў грошы на фінансаванне дзейнасці Палка Кастуся Каліноўскага, які ваюе ва Украіне

Мужчыну пакаралі пяццю гадамі калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Чытайце таксама:

Баранавічы: на вачах навучэнцаў каледжа асудзілі і закавалі ў кайданкі 48-гадовага мужчыну

У жыхара Кобрына за данат 60 даляраў здзёрлі 2000 рублёў. Але крыміналку ўсё роўна завялі

Гарадзенца асудзілі за каментар пра Лукашэнку ў ютуб-канале расійскага блогера

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
28