На выгляд маладому чалавеку 18-20 гадоў, рост каля 180-190 см, целасклад хударлявы, падстрыжаны нагала, вочы шэрыя, носіць бакенбарды і невялікую бараду.
Быў апрануты ў чорныя штаны, куртку да калена колеру хакі з капюшонам з аблямоўкаю і шэрыя красоўкі Kappa.
Пры сабе ў яго была жоўтая дарожная сумка, дзве чорныя сумкі, чорны поліэтыленавы пакет, шэры партфель, пашпарт і мабільны тэлефон.
Міліцыя просіць усіх, хто валодае інфармацыяй пра месцазнаходжанне хлопца, паведаміць пра гэта ў Кастрычніцкае РУУС сталіцы па тэлефонах 8 (044) 566-66-38; 8 (017) 239-64-71; 102.