«Досыць доўгі час павышэнне кошту навучання адбывалася вельмі павольнымі тэмпамі.

Напрыклад, інфляцыя і рост індэкса цэн у мінулым годзе былі на ўзроўні 16%, ну і, адпаведна, зарплата падымалася на ўзроўні не менш за гэтую адзнаку, а кошт навучання за мінулы год быў падняты менш чым на 7%.

Дадзеная тэндэнцыя стрымлівання росту назіралася на працягу апошніх гадоў, і менавіта сёння мы маем свайго роду назапашаны кумулятыўны эфект», — заявіў Іванец.

Цяпер міністэрства распрацоўвае павышэнне платы за навучанне ў ВНУ. «Выдаткі штогод растуць на 15-17%, мы мяркуем, што за межы гэтай сумы павелічэнне кошту не выйдзе», — кажа Іванец.

Цяпер студэнты-платнікі падпісваюць з ВНУ дадатковае пагадненне. У сюжэце АНТ гаворыцца, што студэнтка БДУ падпісала паперу, дзе поўны кошт навучання пазначаны ў 15 тысяч рублёў на год. Яна ж плаціла каля 5 тысяч рублёў. Цяпер яна баіцца, што кошт навучання будзе імкнуцца да гэтай сумы.

Гэтым дадатковым пагадненнем Мінадукацыі хоча паказаць студэнтам і іх бацькам, што яны не цалкам аплочваюць навучанне, а значыць, павінны адпрацоўваць абавязковае размеркаванне, якое цяпер хочуць увесці і для платнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
12
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
15