Фота: Sumeth Anusornkamala / vecteezy.com

Фота: Sumeth Anusornkamala / vecteezy.com

«Першы этап — гэта візы па прылёце ў аэрапорце ў Тайландзе. А другі этап — поўная адмена віз. Тэма ёсць, беларускае МЗС ужо адправіла ў МЗС Тайланда неабходную інфармацыю. Зноў жа, усё ў працэсе, пакуль падпісаных дакументаў няма, але наш бок разлічвае на станоўчае рашэнне па гэтым пытанні», — адзначыў дыпламат.

Цяпер паміж Беларуссю і Тайландам дзейнічае візавы рэжым. Віза для беларускіх грамадзян выдаецца пасольствам Тайланда ў Расіі, але дакументы падаюцца ў Мінску ў ганаровым консульстве Каралеўства Тайланд. Кошт тайскай візы для беларусаў складае 40 даляраў плюс 70 рублёў.

Па словах Івана Чуры, штотыдзень праз тайландскае консульства ў Мінску візы атрымлівае прыкладна 300 чалавек, гэта значыць 1,2 тыс. у месяц. Гэта сведчыць аб тым, што нашы грамадзяне актыўна адпачываюць у гэтай экзатычнай краіне.

Цяпер ідуць перамовы і адносна таго, каб звязаць Беларусь з Тайландам непасрэдным авіязлучэннем. Калі перамовы скончацца поспехам, то выконваць пералёты зможа тайландская авіякампанія, якая мае для гэтага адпаведны флот далёкамагістральных самалётаў. Арыенціровачны тэрмін запуску рэйсу — верасень наступнага года.

Чытайце таксама:

«Кітайцы бяруцца шлюбамі са славянкамі, бо гэта танна». Беларуска пераехала ў Кітай, а цяпер у сваім блогу расказвае пра жыццё там

Бойкі «раён на раён» і моцная класавасць. Як беларус паўгода працаваў у Папуа — Новай Гвінеі

«Тут ёсць увогуле ўсё — і наогул нічога не трэба». Беларуска пераехала ў Тайланд і расказвае, як казачна там жывецца

Клас
16
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1