Інфармацыю пра гэта паведаміў сайт Чарнаморскай казацкай акругі, але пазней інфармацыю выдаліў, пакінуўшы толькі тое, што прайшло развітанне з Нікіціным.

«Ратуючы свой карабель ад траплення дрона, старшы мічман па-геройску загінуў», — гаворыцца на сайце.

Нікіцін камандаваў дэсантным катарам праекта 11770 «Серна», пра атаку на які 10 лістапада паведаміла ГУР Украіны.

10 лістапада ГУР Украіны паведаміла пра паражэнне двух дэсантных караблёў Чарнаморскага флоту РФ у Крыме. ГУР напісала, што яны «пайшлі на дно». Таксама там заявілі, што на караблях знаходзіўся экіпаж і была загружаная браняваная тэхніка, у тым ліку БТР-82.

Клас
34
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
0