Святлана Яскевіч. Фота: sveta.yaskevich / Facebook

Святлана Яскевіч. Фота: sveta.yaskevich / Facebook

На відэа жанчына гаворыць, што размяшчала ў сацсетках пратэстную сімволіку, а ў дваровых чатах абмяркоўвала магчымасць удзелу ў несанкцыянаваных мерапрыемствах.

У якім статусе знаходзіцца выкладчыца і па якім артыкуле яе затрымалі, пакуль невядома.

На сайце Інстытута бізнэсу БДУ пазначана, што Святлана Яскевіч — эксперт і практык з 15-гадовым вопытам у галіне інфармацыйных тэхналогій, электроннага навучання, педагагічнага дызайну, web-дызайну, кампʼютарнай графікі, UX-UI-праектавання, юзабіліці.

У 2004 годзе яна абараніла магістарскую дысертацыю на тэму «Сацыяльна-педагагічныя аспекты кампʼютарнай інтэрпрэтацыі ў сучаснай матэматыцы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
15