Для паездкі за мяжу, не звязанай з працай, чыноўнікам давядзецца за дзесяць дзён да выезду падаць адпаведную заяву адмысловаму начальніку, які і вызначаны гэтай пастановай.

Выезд дзяржаўных грамадзянскіх служачых, а таксама работнікаў, якія ажыццяўляюць забеспячэнне дзейнасці і тэхнічнае абслугоўванне дзяржаўных органаў, якім прадастаўлены допуск да дзяржаўных сакрэтаў, узгадняюць кіраўнікі дзяржорганаў або ўпаўнаважаныя імі асобы.

Напрыклад, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта дае згоду на выезд старшынь ЦВК, Белстата, Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, дырэктараў БІСД, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, а таксама вызначаных кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта дзяржаўных грамадзянскіх служачых і работнікаў падпарадкаваных арганізацый.

У заяве павінны быць указаны краіны, куды плануе ехаць чыноўнік, а таксама краіны транзіту, мэта паездкі, адрасы знаходжання і кантактныя даныя заяўніка.

Рашэнне аб узгадненні выезду або адмове для «забеспячэння інтарэсаў нацыянальнай бяспекі» афармляецца рэзалюцыяй.

Службовыя камандзіроўкі за мяжу ўзгадняць такім чынам не трэба, для іх існуе іншая справаздачнасць.

У пастанове ёсць закрыты пункт «для службовага карыстання». 

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
27
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1