Сцягі краін-удзельніц АДКБ. Фота: МЗС Расіі

Сцягі краін-удзельніц АДКБ. Фота: МЗС Расіі

Сакратарыят Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) фактычна абвергнуў апублікаваныя прэс-службай Аляксандра Лукашэнкі словы генеральнага сакратара АДКБ Імангалі Тасмагамбетава пра адмову Арменіі ад дапамогі блока, піша «Позірк».

Па выніках сустрэчы Тасмагамбетава з Лукашэнкам 20 лістапада ў Мінску прэс-служба апошняга прыпісала генсакратару АДКБ заяву пра тое, што адно з двух нявыкананых мерапрыемстваў «па рэалізацыі рашэнняў Савета калектыўнай бяспекі лістападаўскай сесіі мінулага года і прыярытэтных напрамкаў Беларусі» — даручэнне СКБ «па дапрацоўцы рашэння па дапамозе Арменіі».

«Армянскі бок, хоць усе астатнія саюзнікі падтрымалі гэтае рашэнне, не выказваў ніякай сваёй цікавасці да гэтага дакумента і, больш за тое, у завяршальнай частцы нашай працы яны папрасілі яго ўвогуле зняць з парадку дня», — заявіў Тасмагамбетаў, калі верыць прэс-службе Лукашэнкі.

21 лістапада сакратарыят АДКБ выступіў з каментарыем, у якім паведаміў, што ў перыяд старшынства Беларусі «ў працы дагэтуль знаходзіліся два дакументы, якія мелі дачыненне да стабілізацыі абстаноўкі на Паўднёвым Каўказе».

«Гаворка ідзе пра праекты рашэння СКБ АДКБ «Аб сумесных мерах па аказанні дапамогі Рэспубліцы Арменія» і заявы міністраў замежных спраў дзяржаў — членаў арганізацыі ў падтрымку намаганняў па дасягненню міру ў гэтым рэгіёне. Напярэдадні пасяджэнняў статутных органаў АДКБ у Мінску армянскі бок прапанаваў зняць з разгляду праект заявы. Праца над праектам рашэння СКБ аб накіраванні ў Арменію маніторынгавай місіі і аказанні іншых практычных мер працягваецца», — гаворыцца ў каментарыі.

Чытайце таксама:

Арменія папрасіла партнёраў у АДКБ зняць з парадку дня дакумент аб дапамозе краіне

Пашынян: У Баку Арменію называюць «Заходнім Азербайджанам»

Пашынян сказаў Лукашэнку, каб на АДКБ яго не чакалі

Арменія можа закрыць расійскую вайсковую базу — Пашынян

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4