Разалін Картэр з мужам у 1978 годзе. Фота: Universal History Archive/Universal Images Group via Getty Images

Разалін Картэр з мужам у 1978 годзе. Фота: Universal History Archive/Universal Images Group via Getty Images

Пра яе смерць паведаміла 19 лістапада некамерцыйная арганізацыя Картэраўскі цэнтр. Раней у гэтым годзе ў яе дыягнаставалі дэменцыю.

Разалін Картэр лічылася найбліжэйшай дарадцай свайго мужа. У адрозненне ад многіх папярэдніц, яна нават удзельнічала ва ўрадавых пасяджэннях.

«Разалін — мой найлепшы сябар, ідэальны працяг мяне, верагодна, самы ўплывовы чалавек у маім жыцці», — казаў Джымі Картэр сваім памочнікам.

Пасля таго, як пара Картэраў пакінула Белы дом, муж і жонка прысвяцілі сябе гуманітарнай сферы. 

Самому Джымі Картэру, які быў прэзідэнтам ЗША з 1977 да 1981 года, цяпер 99 гадоў. Ён рэкардсмен па даўгалецці сярод амерыканскіх лідараў за ўсю гісторыю існавання ЗША.

У лютым гэтага года стала вядома, што Картэр адмовіўся ад медыцынскай дапамогі, каб правесці рэшту сваіх дзён з сям'ёй, атрымліваючы толькі паліятыўную хоспісную дапамогу. У апошнія гады экс-прэзідэнт лячыўся ад некалькіх захворванняў, у прыватнасці меланомы.

Чытайце таксама:

Памерла Таіса Агафоненка

Стала вядома, ад чаго памёр былы ўдзельнік гурта «Бі-2»

Памерла Кацярына Мяснікова

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
8
Абуральна
2