«Гэта мая мара, але, можа, віленскі аэрапорт стане аэрапортам імя Чурлёніса, бо ў палякаў ёсць аэрапорт Шапэна, а ў італьянцаў — імя Леанарда Да Вінчы», — сказала дарадца прэм'ер-міністра ў пытаннях культуры Габрыэле Жайдыце. Аднак, паводле яе слоў, гэтае пытанне яшчэ павінна вырашыць урадавая камісія, якая збярэцца на першае пасяджэнне ў снежні.

У камісію ўвойдуць дзеячы розных сфер, а ўзначаліць прэм'ер-міністарка Інгрыда Шыманіце.

Літоўскі мастак, кампазітар, дзеяч культуры Чурлёніс нарадзіўся ў 1875 года ў Старой Варэне. Ён памёр 10 красавіка 1911 года недалёка ад Варшавы, пахаваны на могілках Росы ў Вільні. Ён з'яўляецца самым вядомым мастаком і кампазітарам Літвы.

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2