У суботу цягнік №863 Орша — Мінск з адпраўленнем з Оршы ў 15.05 па тэхнічных прычынах (няспраўнасць электрацягніка) ідзе са спазненнем на 1 гадзіну 40 хвілін, паведамляе Белчыгунка ў сваім тэлеграм-канале.

Беларуская чыгунка прымае ўсе неабходныя меры па скарачэнні часу спазнення і дастаўцы пасажыраў у пункты назначэння.

Больш падрабязна інфармацыю можна спраўдзіць па тэлефоне 105.

Белчыгунка выбачаецца за прычыненыя нязручнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0