Фота Кірыла Смалякова

Фота Кірыла Смалякова

Самалёт у той дзень пацярпеў авіякатастрофу, адхіліўшыся ад схемы заходу на пасадку і стукнуўшыся аб грэбень скалы. На борце, акрамя 10 членаў экіпажа, знаходзіліся 37 дэсантнікаў з 350-га парашутнага дэсантнага палка 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі. Усе яны загінулі. Цяпер у наваполацкім мікрараёне Баравуха, якая лічыцца нефармальнай сталіцай ваенна-дэсантных войскаў, вырашылі адкрыць мемарыяльны комплекс.

Адкрыццё гэтага аб'екта мае адбыцца да канца 2023 года. На гэты год прыпадаюць 44 гады ўводу войскаў у Афганістан, і да гэтай даты плануецца завяршыць усталяванне мемарыяла.

У адпаведнасці з мастацкай задумай, будуць пастаўленыя некалькі бронзавых фігур, у тым ліку асноўная фігура салдата вагой 750 кг, адлітая на Мінскім скульптурным камбінаце. Таксама ў склад комплексу ўваходзяць элементы баявой машыны, самалёты ваенна-транспартнай авіяцыі, выява карты Афганістана. Будуць выгравіраваныя і прозвішчы ўсіх савецкіх вайскоўцаў, якія загінулі ў той катастрофе.

Чытайце таксама:

«Новы 1939-ы, толькі да гаспадара сядзібы яны не могуць дацягнуцца». З уладальнікам «Маёнтка Падароск» разарвалі дамовы і забіраюць маёмасць

У Оршы паставяць «Дошку гонару» па цане дома. Тут ужо не вытрымалі нават чытачы раёнкі

Завяршылі сезон раскопак гарадзішча на Менцы, дрэва хаваюць пад салому

Клас
2
Панылы сорам
9
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
5