Арганізатары даюць рэзідэнтам кватэру ў цэнтры з утульным месцам для творчай працы, стыпендыю 120 злотых на дзень (27 еўра або 29 даляраў), мастацкую, лагістычную і матэрыяльна-тэхнічную падтрымку, а таксама ўдзел у дзейнасці ўстановы, піша «Будзьма».

Фота: Wikimedia Commons

Фота: Wikimedia Commons

Набор прызначаны для творцаў з Беларусі ды Украіны, якія адпавядаюць наступным крытэрыям:

  • У іх ёсць хаця б адна кніга, томік паэзіі альбо пераклад, выдадзеныя ў друку, або хаця б адзін драматычны тэкст, пастаўлены ў тэатры,
  • Яны могуць камунікаваць на англійскай ці польскай мовах,
  • У гэты момант працуюць над літаратурным праектам.

Тэрмін рэзідэнцыі ад 2 да 6 тыдняў. 

Пачатак набору: з 13 лістапада.

Дэдлайн: 26 лістапада.

Даведацца падрабязней пра ўмовы можна тут.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0