Аўтарскі варыянт карціны «Над горадам», зроблены ў 1924 годзе. Фота: Sotheby’s

Аўтарскі варыянт карціны «Над горадам», зроблены ў 1924 годзе. Фота: Sotheby’s

Палатно з прыватнай японскай калекцыі, назва якога на французскай гучыць як Au-dessus de la ville, разлічвалі рэалізаваць за суму ў дыяпазоне ад 12 да 18 мільёнаў даляраў.

За працу мастака з Віцебска дастаткова доўга змагаліся два патэнцыйныя пакупнікі, з якімі іх прадстаўнікі ў зале кансультаваліся напрацягу таргоў па тэлефоне.

У выніку аўкцыяніст ударыў малатком і абвясціў аб продажы шэдэўра за 13,3 млн даляраў. Улічваючы ўсе дадатковыя плацяжы, гэта выявілася ў выніковай суме 15 616 200 даляраў, піша сайт «Беларусь і свет».

Арыгінал самай знакамітай карціны Марка Шагала «Над горадам», напісаны ў 1918 годзе, знаходзіцца ў Траццякоўскай галерэі ў Маскве. Яго памер 194 на 141 см. Яна ацэньваецца ў 160 мільёнаў даляраў. Пасля Шагал зрабіў аўтарскую копію ў 1924 годзе, памер якой 91 на 67 см і які адрозніваецца ад арыгіналу.

Гэта арыгінал самай знакамітай карціны Марка Шагала. Напісана яна ў 1918 годзе і знаходзіцца ў Траццякоўскай галерэі ў Маскве. Фота: artchive.ru

Гэта арыгінал самай знакамітай карціны Марка Шагала. Напісана яна ў 1918 годзе і знаходзіцца ў Траццякоўскай галерэі ў Маскве. Фота: artchive.ru

Чытайце таксама:

Ці ёсць у віцебскага музея шанцы набыць карціну Марка Шагала?

Зноў прадаюць карціны Шагала, сярод іх і самая вядомая

Карціну Пабла Пікаса прадалі за 139 мільёнаў даляраў

На аўкцыёне прададуць гадзіннік жыхара Віцебска, які плыў на «Тытаніку»

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
0