Праўладныя тэлеграм-каналы паведамлялі, што мужчыну затрымалі напрыканцы ліпеня ў Гродне, калі ён летам вяртаўся з-за мяжы ў Беларусь, і што ён нібыта напісаў каля 1000 каментароў у «экстрэмісцкіх» каналах і чатах.
Па матэрыялах абвінавачання, Вячаслаў змясціў каментары ў тэлеграм-канале «Рэальная Беларусь».
Як устанавіла экспертыза, «у тэксце каментароў маецца негатыўная ацэначная моўная адзінка, якая мае ненарматыўную форму маўленчага выказвання на адрас Лукашэнкі і прэзідэнта Расійскай Федэрацыі».
Чытайце таксама:
ГУБАЗіК зладзіў хапун у Баранавічах. Сярод затрыманых — правабаронца