Палітолаг Валер Карбалевіч
Алег Карбалевіч атрымаў 20 базавых велічыняў штрафу, а Яўгенія — 15 базавых. Таксама ў жанчыны канфіскавалі тэлефон, прызнаўшы яго сродкам злачынства.
Пра затрыманне брата палітолага Валерыя Карбалевіча Алега з жонкай стала вядома 5 лістапада.
Іх прымушалі запісаць «пакаяннае» відэа, але сям'я не згадзілася.
Пасля іх забралі ў ІЧУ, пратрымалі 72 гадзіны, але асудзіць не паспелі, бо у той дзень было шмат затрыманых. Вядома, што ім выдалі позвы ў суд на 10 лістапада.
У жонкі забралі тэлефон: там у «Аднакласніках» знайшліся падпіскі на «Радыё Свабода».