Літоўскі памежны слуп. Фота: NurPhoto / Contributor Getty Images

Літоўскі памежны слуп. Фота: NurPhoto / Contributor Getty Images

Газета The Baltic Times 10 лістапада са спасылкай на літоўскую памежную службу паведаміла, што ў Беларусь з Літвы была перавезена расійская грамадзянка з цяжкім станам здароўя. Перадача жанчыны адбылася сёння раніцай ў 10:00 па беларускім часе.

«Грамадзянку Расіі 1973 года нараджэння ў цяжкім стане і ў суправаджэнні яе дачкі сёння раніцай адвезлі на памежны пункт Мядзінінкай (каля беларускага КПП «Каменны Лог»), дзе яе перадалі беларускім медыкам і чыноўнікам.

Перад гэтым жанчына праходзіла лячэнне ў літоўскай клініцы, але памежная служба Літвы афіцыйна вырашыла вярнуць яе на радзіму і пастанавіла ёй пакінуць тэрыторыю краіны», — піша The Baltic Times са спасылкай на словы прэс-сакратара літоўскай памежнай службы Гедруса Місуціса.

Місуціс патлумачыў, што расійская грамадзянка лячылася ў Літве па гуманітарных прычынах яшчэ з 18 кастрычніка. Менавіта тады, па словах чыноўніка, у Вільні з-за пагоршанага стану здароўя жанчыны быў вымушаны сесці самалёт, які выконваў рэйс Анталія — Масква.

Дазвол на прызямленне быў дадзены ў якасці выключэння, бо паветраным судам, зарэгістраваным у Расіі ці якія належаць грамадзянам Расіі, не дазваляецца выкарыстоўваць паветраную прастору краін Еўрапейскага саюза з-за санкцый супраць Расіі, але гэтая забарона не распаўсюджваецца на экстранныя пасадкі ў выпадку пагрозы здароўю або жыццю пасажыраў, адзначыў Місуціс.

Чытайце таксама:

Літва паведаміла пра затрыманне некалькіх сваіх грамадзян у Беларусі

Еўрасаюз вызначыўся, як будзе змагацца з вялікай колькасцю ўцекачоў

Беларускі генерал заявіў, што ў адказ на санкцыі Беларусь мае права са зброяй «прарубіць калідор» праз Літву

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
6
Сумна
8
Абуральна
4