Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцігнеева асудзілі да 3 гадоў калоніі напрыканцы верасня 2020 года, піша «Вясна».

Сяргей Непагода быў прызнаны падазраваным, але з'ехаў за мяжу і ў судзе не ўдзельнічаў. Яго затрымалі 17 сакавіка 2021 года ў Санкт-Пецярбургу, змясцілі ў расійскае СІЗА на паўгода, а калі скончыўся тэрмін утрымання пад вартай, то па прычыне парушэння міграцыйнага рэжыму выправадзілі ў Беларусь.

Непагоду асудзілі па ч. 2 арт. 363 КК (супраціў з прымяненнем гвалту) да 3 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Праваабаронцам стала вядома, што 4 лістапада Сяргей выйшаў на волю з ПК-15, цалкам адбыўшы тэрмін.

Чытайце таксама:

Выйшаў на волю палітвязень Андрэй Герасімовіч

Выйшаў на волю палітвязень Арцём Андрасюк

Палітвязень Анатоль Пугач, які хварэе на анкалогію, выйшаў на волю

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3