Фота Contributor / Getty Images

Фота Contributor / Getty Images

Прэзідэнт Расіі прыедзе ў Мінск 23 лістапада на саміт АДКБ, пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы з прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым у Астане, піша ТАСС.

Мы знаходзімся ў пастаянным кантакце з прэзідэнтам [Казахстана], у нас вельмі добрыя адносіны — і асабістыя добрыя, і дзелавыя. Безумоўна, гэта дапамагае ў працы. Упэўнены, што так будзе і далей», — сказаў Пуцін на перамовах з казахстанскім лідарам Касым-Жамартам Такаевым.

«Нядаўна разам удзельнічалі ў саміце СНД у Бішкеку. Неўзабаве сустрэнемся ў Мінску на пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі [АДКБ], а да канца года будзем мець дадатковыя магчымасці пагутарыць у Пецярбургу падчас саміту ЕўрАзЭС і традыцыйнай нефармальнай пераднавагодняй сустрэчы лідараў СНД», — удакладніў свае найбліжэйшыя планы прэзідэнт РФ.

Папярэдні раз кіраўнік расійскай дзяржавы наведваў Беларусь у снежні 2022 года.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
25