У намінацыі «Найлепшы дакументальны фільм» трапіла праца беларускіх рэжысёраў «Радзіма». Фільм, створаны Ганнай Бадзякай і Аляксандрам Міхалковічам, распавядае гісторыю маладога салдата і маці, чый сын загінуў у войску, паведамляе «Будзьма».

Таксама ў намінацыі: «Apolonia, Apolonica» (рэжысёр Леа Глоб (Данія, Польшча), «Чатыры дачкі» (рэжысёр Каўнтэр Бен Хана (Францыя, Туніс, Германія, Саудаўская Аравія), «На Адаманце» (Нікаля Філібер, Францыя, Японія), «Сястрыцтва з лазняй па-чорнаму» (Ганна Хінтс, Эстонія, Францыя, Ісландыя).

Гэта не першая адзнака для фільма «Радзімы»: раней карціна ўжо атрымала ўзнагароду DOX: AWARD на міжнародным фестывалі дакументальнага кіно ў Капенгагене, а таксама была адзначана прызам ад Міжнароднай федэрацыі кінакрытыкаў FIPRESCI у Вісбадэне.

Убачыць фільм можна на фестывалі беларуска-ўкраінскага кіно «1084. На мяжы» і на форуме кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне».

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0