Жонка загінулага Часцякова распавяла, што граната, якая выбухнула ў руках яе мужа, была ў падарункавым пакеце, які той прынёс дадому. Фота: УП

Жонка загінулага Часцякова распавяла, што граната, якая выбухнула ў руках яе мужа, была ў падарункавым пакеце, які той прынёс дадому. Фота: УП

Загінулы — 39-гадовы Генадзь Часцякоў — працаваў памочнікам галоўнакамандуючага Валерыя Залужнага. Па інфармацыі «Эспрессо», мужчына быў забіты ў выніку дыверсіі. Як паведамляе выданне, Часцякоў прыйшоў дадому з падарункамі ў дзень свайго нараджэння. Пры адкрыцці аднаго з падарункаў адбыўся выбух.

Жонка загінулага Часцякова распавяла «УП», што граната, якая выбухнула ў руках яе мужа, была ў падарункавым пакеце, які той прынёс дадому. Па даных «УП», у пакеце былі бутэлькі спіртнога і падарункавыя чаркі ў выглядзе гранат. Падчас адкрыцця пакета адбыўся выбух.

Маёр загінуў. Паранены яго 13-гадовы сын.

Валерый Залужны пацвердзіў смерць свайго памочніка.

«Невымоўны боль і цяжкая страта для Узброеных сіл Украіны і для мяне асабіста. Сёння пры трагічных абставінах у свой дзень нараджэння ў коле сямʼі загінуў мой памочнік і блізкі сябар, маёр Генадзь Часцякоў.

У адным з падарункаў спрацавала невядомае выбуховае прыстасаванне. У Генадзя засталіся жонка і чацвёра дзяцей. Мае глыбокія спачуванні сямʼі…» — напісаў Залужны.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
52
Абуральна
12