Польскія перавозчыкі пачалі блакаду ўкраінскай мяжы. Фота: Rafał Mekler / Twitter

Польскія перавозчыкі пачалі блакаду ўкраінскай мяжы. Фота: Rafał Mekler / Twitter

Удзельнікі блакады патрабуюць увядзення камерцыйных дазволаў для ўкраінскіх перавозчыкаў і скарачэння іх колькасці да ўзроўню, які існаваў да расійскага ўварвання ва Украіну.

Кіроўцаў легкавых аўтамабіляў, аўтобусаў і транспартных сродкаў, якія перавозяць жывых жывёл, а таксама гуманітарную і ваенную дапамогу, абяцаюць прапускаць.

У Дзяржпагранслужбе Украіны папярэдзілі пра магчымае ўскладненне руху як на ўезд у Польшчу, так і на выезд.

  Польскія перавозчыкі пачалі блакаду ўкраінскай мяжы. Фота: Rafał Mekler / Twitter

Польскія перавозчыкі пачалі блакаду ўкраінскай мяжы. Фота: Rafał Mekler / Twitter

«Арганізатары пратэсту плануюць прапускаць па адным грузавым аўтамабілі за гадзіну, а таксама грузавыя аўтамабілі з грузамі бяспекі, гуманітарнага характару, тыя, якія перавозяць жывёл, прадукты, што хутка псуюцца і г.д.», — гаворыцца ў паведамленні.

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны з РФ Еўрасаюз пайшоў на беспрэцэдэнтныя крокі для падтрымкі ўкраінскай эканомікі і на год адмяніў неабходнасць атрымання ўкраінцамі дазволаў. А ўлетку гэтага года ЕС падоўжыў дзеянне гэтай нормы да чэрвеня 2024 года.

Цяпер польскія перавозчыкі патрабуюць адмяніць гэтую льготу ў прынцыпе і вярнуць старую дазвольную сістэму.

Клас
22
Панылы сорам
15
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
16