27 кастрычніка 2023 года суддзя Гродзенскага абласнога суда разгледзеў на адкрытым судовым пасяджэнні скаргу мужчыны на пастанову суда Кастрычніцкага раёна г. Гродна ад 6 кастрычніка 2023 года.

Мужчына пісаў у хадайніцтве, што пакаранне не адпавядае парушэнню, што ён не меў намеру хаваць грошы, што пасля праходжання пашпартнага кантролю падышоў да супрацоўніка мытні, каб спытаць, як задэклараваць грашовыя сродкі.

Мужчына ўказаў, што мае на ўтрыманні пяцярых непаўналетніх дзяцей, адно з якіх з інваліднасцю, што грошы ён вёз для будаўніцтва дома, што ён ніколі не прыцягваўся да адказнасці.

Суд пакінуў рашэнне папярэдняй інстанцыі — штраф у памеры 5 базавых велічыняў (185 рублёў), а таксама канфіскацыя каля 10000 еўра.

Клас
5
Панылы сорам
30
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
12
Абуральна
84