Пуцін, выступ у Пекіне, Ng Han Guan / AP

Пуцін, выступ у Пекіне, Ng Han Guan / AP

Уладзімір Пуцін вырашыў узяць удзел у прэзідэнцкіх выбарах, якія пройдуць у сакавіку 2024 года, піша Reuters. У выпадку перамогі ён будзе кіраваць як мінімум да 2030 года. Крыніцы Reuters сцвярджаюць, што Пуцін упэўнены, што павінен правесці Расію праз самы небяспечны для краіны перыяд за апошнія дзясяткі гадоў.

З часоў Сталіна 71-гадовы Пуцін кіруе Расіяй даўжэй за ўсіх.

Ягоныя дарадцы, па словах крыніц Reuters, ужо рыхтуюцца да прэзідэнцкай кампаніі і выбараў. Хутчэй за ўсё, яны стануць фармальнасцю — апытанні паказваюць вялікі ўзровень грамадскай падтрымкі, а іншадумства ў грамадстве задушанае. 

Афіцыйнае аб'яўленне пра планы Пуціна чакаецца ў бліжэйшыя тыдні.

«Правільныя выканаўцы з правільным пасылам». Перад прэзідэнцкімі выбарамі ў Расіі ў рэгіёнах пройдуць канцэрты праўладных зорак

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
21