«Губернатар» анэксаванай часткі Запарожскай вобласці Яўген Баліцкі паведаміў, што Расія пачала будаўніцтва чыгункі, якая павінна злучыць Крым з Растоўскай вобласцю.

Па словах Баліцкага, будаўніцтва ўжо пачалося «з боку Данецка». 

«Гэта чыгунка, якая будзе праходзіць ад Акімаўкі да Растова-на-Доне праз Бярдзянск і Марыупаль. Гэты праект пачаты ўжо. Акімаўка ніжэй Мелітопаля, паўднёва-заходней знаходзіцца, якраз чыгуначны вузел, з якога пойдзе будаўніцтва », — сказаў Баліцкі.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8