Супрацоўнікі ДАІ ў Мазыры звярнулі ўвагу на «БМВ», кіроўца якога, пабачыўшы міліцэйскае аўто, рэзка звярнуў у двор і паспрабаваў схавацца. Інспектары пачалі пераслед і запатрабавалі спыніцца.

У выніку пачалася пагоня. Пасля неаднаразовых патрабаванняў аб спыненні і сігналаў міліцыянеры пачалі страляць па колах.

У выніку нават з двума прабітымі коламі машына працягвала рух. Яе ўдалося спыніць толькі за межамі горада.

За рулём аказаўся 20-гадовы жыхар Ельскага раёна. Экспертыза паказала наяўнасць 1,7 праміле алкаголю ў выдыханым паветры. У выніку на хлопца склалі 8 адміністрацыйных пратаколаў.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3