Пра гэта паведаміла прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага пераходнага кабінета.

Дапамогу атрымалі па 232 заяўках.

Для дапамогі палітзняволеным у арганізацыі і фонды ўжо пераведзена 248 400 еўра з 545 740,22 еўра (агульнай сумы, якая засталася пасля аплаты камісіі). Яшчэ каля 12 000 еўра пакуль захоўваецца ў крыптавалюце.

У якія арганізацыі і колькі сродкаў пераведзена на гэты момант?

▪️ Праваабарончая ініцыятыва дапамогі палітзняволеным Dissidentby — 14 000 еўра

▪️ Дабрачынны фонд «Краіна для жыцця» — 18 000 еўра

▪️ Дабрачынная арганізацыя Littouwin LIONS CLUB — 15 000 еўра

▪️ Фонд дапамогі беларусам у Літве Razam — 20 000 еўра

▪️ Беларуская Рада культуры — 9 500 еўра

▪️ Ініцыятыва BY_help — 46 900 еўра

▪️ Анархічны чорны крыж — Беларусь — 20 000 еўра

▪️ Фонд Беларускай салідарнасці BYSOL — 100 000 еўра

▪️ Медыяпраект дапамогі беларускім палітзняволеным жанчынам «Палітвязынка» — 5 000 еўра

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0