Александар Вулін падчас прэсавай канферэнцыі прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча 8 кастрычніка 2023 года. Фота AP Photo/Darko Vojinovic

Александар Вулін падчас прэсавай канферэнцыі прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча 8 кастрычніка 2023 года. Фота AP Photo/Darko Vojinovic

Кіраўнік Агенцтва інфармавання і бяспекі Сербіі Аляксандр Вулін падаў прашэнне аб адстаўцы, паведамляюць сербскія СМІ. Са слоў самога Аляксандра Вуліна, ён вымушаны зрабіць гэта пад ціскам Захаду, каб пазбегнуць увядзення санкцый супраць Сербіі.

Вулін займаў пасаду дырэктара БІА з лістапада 2022 года, а да гэтага ўзначальваў Міністэрства ўнутраных спраў.

Улетку 2023 года Вулін трапіў у санкцыйны спіс ЗША «за ўдзел у карупцыйных схемах». Яго адстаўкі патрабавала і сербская апазіцыя.

Расійская антыпуцінская эміграцыя вінаваціла Вуліна ў спрыянні працы расійскай агентуры на тэрыторыі Сербіі.

Прэзідэнт Сербіі Аляксандар Вучыч праводзіць палітыку балансавання між Захадам, Расіяй і Кітаем. Тым не менш, далучэнне да Еўрапейскага саюза застаецца стратэгічнай мэтай Сербіі, якую амаль цалкам атачаюць краіны ЕС. Усе суседзі краіны ідуць курсам на ЕС таксама.

Датэрміновыя парламенцкія выбары ў Сербіі прызначаныя на 17 снежня 2023 года.

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?