Фота: абласная міліцыя

Фота: абласная міліцыя

— Лёша нам распавёў, што захацеў пакатацца на электрычцы, — дзеліцца падрабязнасцямі «падарожжа» сына Вольга. — Ён думаў, што сядзе на электрычку, якая па крузе прывязе яго назад у Жодзіна. Але электрычка прыехала на канчатковую станцыю ў Мінск і спынілася.

Батарэя ў тэлефоне ў яго разрадзілася. Ён спалохаўся і падумаў, што даедзе дадому на аўтобусе. А аўтобус яго прывёз у Зялёны Луг. Ён выйшаў, быў пачатак першай ночы. Ноч правёў на лаўцы каля крамы «Суседзі».

Раніцай а 5.30 раніцы прыйшоў у краму пагрэцца. Сказаў супрацоўнікам крамы, што яму на трэніроўку рана. У краме яму далі бананаў, кактэйль. Потым ён у людзей спытаў, як даехаць да чыгуначнага вакзала.

Дабраўся, сеў на электрычку да Барысава. Там пазнаёміўся з баскетбольнай камандай. Але электрычка не спынялася на «Жодзіна-Паўднёвае», толькі на станцыі «Жодзіна». Як прызналася дзіця, не ведаў, як адтуль ехаць дадому. І вырашыў паехаць з гэтымі спартоўцамі да Барысава на іх выступ. Сказаў, што вырашыў з імі ехаць назад і ўжо выйсці на «Жодзіна-Паўднёвым».

Ужо на спаборніцтвах у спартыўнай школе хлопчыка па фота пазнаў работнік гэтай установы (інфармацыя аб знікненні Лёшы хутка распаўсюдзілася па сетцы). Мужчына падышоў да яго і паказаў фатаграфію. Лёша пацвердзіў, што на фатаграфіі ён. Тады мужчына звязаўся з міліцыяй — разам яны дачакаліся прыезду супрацоўнікаў.

Клас
27
Панылы сорам
17
Ха-ха
14
Ого
10
Сумна
3
Абуральна
4