Фота: прадпрыемства «Нафтан»

Фота: прадпрыемства «Нафтан»

Двум «нафтанаўцам» Балаболава прызначыла па 13 сутак арышту за наяўнасць на старонках у «Аднакласніках» адной або некалькіх «экстрэмісцкіх» спасылак. Яшчэ аднаго калегу арыштавалі на 15 сутак за рэпосты з трох «экстрэмісцкіх крыніц». Усе трое асуджаны паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Паводле міліцэйскіх пратаколаў, міліцыянты заўважылі прыкметы правапарушэння месяц таму, 15 верасня.

Яшчэ аднаго работніка «Нафтана» суд прызнаў вінаватым у «несанкцыянаваным пікетаванні» паводле арт. 24.23 КаАП.

Непасрэдна ў дзень затрымання на ягонай старонцы «УКантакце» знайшлі фотаздымкі з бел-чырвона-белымі сцягамі і надпісам «Белорусский протест: цепи без солидарности». Свае віны ён не прызнаў, як піша «Вясна».

Чытайце таксама:

«Прыходжу да высновы, што пастанова суддзі падлягае змене». Абласны суд у Віцебску нечакана адмяніў рашэнне аб канфіскацыі тэлефона за бчб-аватарку

Арыштавалі супрацоўніка наваполацкага «Паліміра»

Ахоўніка крамы «Білд» у Оршы арыштавалі ўжо чатыры разы запар

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
10