Фота: «Наша Ніва»
Ноччу -3..+3°С, на паўднёвым захадзе Беларусі да +6°С, максімальная днём складзе ад 0°С на паўночным усходзе да +14°С на паўднёвым захадзе. У Мінску +4°С.
30 кастрычніка, у панядзелак, воблачна з праясненнямі. Уначы на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі на паўночным усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай з мокрым снегам. Ноччу будзе ад -3°С на паўночным усходзе да +10°С на паўднёвым захадзе Беларусі, максімальная днём складзе ад +9°С на поўначы да +18°С на паўднёвым захадзе. У Мінску +13°С.
31 кастрычніка кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы парывісты.
Ноччу +4..+11°С, максімальная днём будзе ад +9°С на поўначы да +18°С на поўдні краіны. У Мінску +11°С.