Скрыншот відэа тэлеканала «Лагуна ТВ»

Скрыншот відэа тэлеканала «Лагуна ТВ»

Фабрыка «Лагуна» разам з тэлеканалам «Лагуна ТБ» запісалі віншаванне пад назвай: «З Днём бацькі, наш прэзідэнт!». Для стварэння прапагандысцкай відэа-паштоўкі выкарысталі дзяцей.

Кадэтаў ваенна-патрыятычнага класа Мухавецкай сярэдняй школы пастроілі ў музеі пад адкрытым небам «Алея памяці» побач з вялікім фота Лукашэнкі ў вайсковай форме.

Школьнікі па чарзе агучвалі завучаны тэкст. Вось некалькі радкоў:

— Быць бацькам − гэта нялёгкая задача.

− А быць бацькам для цэлай краіны адказна ўдвая.

− Бацька − гэта асабісты прыклад.

− Бацька − гэта клопат і падтрымка.

Апошнюю фразу дзеці крычаць разам і на беларускай мове (да гэтага ўвесь тэкст віншавання гучаў на рускай):

− Са святам! З Днём бацькі!

Далей гледачам дэманструюць слайд-шоу з фота Лукашэнкі разам са школьнікамі і яго сынамі.

Скрыншот відэа тэлеканала «Лагуна ТВ»

Скрыншот відэа тэлеканала «Лагуна ТВ»

Здаецца, беларускія чыноўнікі не бачаць ніякіх супярэчнасцей у тым, што ў якасці прыклада сямейных каштоўнасцяў яны кажуць пра чалавека, які шмат гадоў не з’яўляецца на публіцы з афіцыйнай жонкай і чый малодшы сын народжаны па-за шлюбам.

Чытайце таксама:

У Маладзечне на Дзень маці прапануюць падарыць матулям бюст Сталіна

«Адміністрацыя хоча, каб мы сачылі за бацькамі». Настаўніца расказала, што цяпер адбываецца ў школах

У беларускіх школьнікаў з'явіцца факультатыў пра сямейныя каштоўнасці

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?