the Third Belt and Road Forum in Beijing Трэці форуму

Кітайскі нацыянальны канферэнц-цэнтр, дзе праходзіла цырымонія адкрыцця трэцяга форуму «Пояс і шлях». Фота: AP Photo / Andy Wong

БелТА 17 кастрычніка паведаміла, што «дэлегацыя Камітэта дзяржаўнага кантролю на чале са старшынёй ведамства Васілём Герасімавым возьме ўдзел у мерапрыемствах форуму міжнароднага супрацоўніцтва «Пояс і шлях».

Газета Адміністрацыі Лукашэнкі «Беларусь сегодня» паведаміла:

«Беларуская дэлегацыя на чале са старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Васілём Герасімавым наведае мерапрыемствы ІІІ Форуму міжнароднага супрацоўніцтва «Адзін пояс — адзін шлях».

Васіль Герасімаў Vasily Gerasimov Василий Герасимов

Тэма выступлення Герасімава — «Пытанні прагрэсу і ўкладу ў сферу барацьбы з карупцыяй». Яно адбылося на адным са шматлікіх мерапрыемстваў — тэматычным форуме «Чысты Шоўкавы шлях», дзе прадстаўнікі «звыш 30 краін і міжнародных арганізацый абмяркоўвалі пытанні барацьбы з карупцыяй».

Акрамя выступлення на панэльнай дыскусіі, як паведаміла БелТА, адбыліся сустрэчы Герасімава з кітайскімі чыноўнікамі яго ўзроўню.

У стужцы навін БелТА можна знайсці паведамленне пра паездку Пуціна ў Кітай, яго сустрэчу падчас форуму з прэм'ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам, выступленне на форуме генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша з заклікам да неадкладнага спынення агню на Блізкім Усходзе.

«Беларусь сегодня» цытуе словы ўсходазнаўца Мікалая Вавілава, якія ён выказаў у эфіры Першага канала Расіі, аб тым, што форум ёсць

«глабальным выклікам для ЗША, спробай пабудаваць уласны парадак, які б улічваў інтарэсы Пекіна. Гэта мерапрыемства, па сутнасці, свайго роду агляд саюзнікаў Кітая, якія ў нейкім сэнсе супрацьстаяць ЗША».

Ну, а адным з галоўных гасцей, як адзначыў Вавілаў, зʼяўляецца Уладзімір Пуцін.

Газета адміністрацыі Лукашэнкі апублікавала паведамленне ТАСС аб тым, што Пуцін падзяліўся падрабязнасцямі трохгадзіннай размовы з Сі Цзіньпінам.

«Беларусь сегодня» на сваім сайце змясціла таксама меркаванне аналітыка Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксея Аўдоніна, які назваў форум «пачаткам працэсу спынення 400-гадовага панавання англасаксонскай імперыі над астатнім светам».

Не абышлося без згадкі «жамчужыны» праекта — кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень».

Міхаіл Мясніковіч Михаил Мясникович Mikhail Myasnikovich

Выданне (услед за БелТА) цытуе словы з выступлення на форуме Міхаіла Мясніковіча як старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі аб тым, што

«кіраўнікі ўсіх дзяржаў ЕАЭС падтрымалі ідэю старшыні КНР Сі Цзіньпіна і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна аб спалучэнні еўразійскай інтэграцыі і ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях».

Аб працы форуму паведаміла і Беларускае тэлебачанне. У перадачы за 17 кастрычніка паказалі архіўныя кадры першага форуму і словы Лукашэнкі. А вось у рэпартажы пра другі дзень адзначана, што

«на цырымоніі адкрыцця выступілі партнёры Беларусі па Еўразійскім эканамічным саюзе — прэзідэнты Расіі і Казахстана».

the Third Belt and Road Forum in Beijing Трэці форуму

Скрыншот рэпартажу з форуму карэспандэнта БТ 

У заключным рэпартажы карэспандэнт даў слова Васілю Герасімаву, а пазней паведаміў, што ў форуме ўдзельнічала больш за 140 краін і 30 міжнародных арганізацый.

А журналістка выдання China Daily ў інтэрв'ю адзначыла, што, «нягледзячы на тое, што заходнія медыя абвінавачваюць Кітай у спробе каланізаваць краіны з дапамогай гэтага праекта, удзельнікі форуму бачаць, што ініцыятыва працуе на карысць усім».

Чытайце яшчэ:

Чаму Кітай не запрасіў Лукашэнку на трэці форум «Пояс і шлях»

Перад выступам Пуціна ў Пекіне некалькі чалавек выйшлі з залы

Двайнік ці не? Паездка Пуціна ў Пекін зноў нарадзіла спрэчкі. Глядзім ФОТЫ

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
28
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
4

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?