Па адчуваннях рэпарцёраў, на свяце былі жыхары ледзь не ўсяго жылога комплексу: смачныя стравы ва ўсіх установах разляталіся як гарачыя піражкі, а самымі папулярнымі на мерапрыемстве аказаліся трдзельнікі — іх з'елі больш за 1700 штук.

Тры дні жыхары і госці раёна правялі ў лямпавай атмасферы: спрабавалі смачныя стравы на фуд-корце ад рэзідэнтаў Vulitsa Ezha — ад італьянскай піцы з печы да мексіканскіх страў, закупляліся вырабамі ручной працы на дызайнерскім маркеце, глядзелі разам кіно і ўдзельнічалі ў тэматычных квізах, а вечарамі шмат танцавалі і падпявалі пад улюбёныя трэкі.

Сказаць пра тое, што мерапрыемства стала папулярным і наведвальным — гэта не сказаць нічога: за восеньскі ўік-энд жыхары і госці квартала з'елі 350 кг бульбы па-бельгійску, 500 штук асаблівых бліноў з начынкамі, 450 ганконгскіх вафляў, столькі ж неапалітанскай піцы і 300 шт бурыта і кесадыльі, а таксама выпілі больш за 3000 порцый гарачых напояў: чаю, кавы і глінтвейну.

Паводле задумы забудоўшчыка, цэнтральная плошча прызначаная для правядзення маштабных мерапрыемстваў, яна ўніверсальная для розных сезонных актыўнасцяў. Ацаніць ноу-хау жылога комплексу ўсе ахвотныя змаглі на маштабным і модным кірмашы.

Плошча займае 3200 «квадратаў» і ёсць першай часткай будучага урбан-парку. Яна складаецца з некалькіх зон: амфітэатра, кірмашу, фантана і рэстаранаў (яны знаходзяцца на першым паверсе прылеглага паркінга).

У афармленні пераважае авіятэматыка: тэнтавы навес над амфітэатрам выкананы ў выглядзе самалёта, а літаральна кожны элемент дэкору сімвалізуе палёты — падсвятленне нагадвае агні ўзлётнай паласы, а шпацырная сцежка каля плошчы ўвасабляе фігуры вышэйшага пілатажу.

«Новая Баравая цесна звязаная з авіяцыйнай гісторыяй. Мы вельмі трапятліва ставімся да гісторыі гэтага месца, і гэта знаходзіць адлюстраванне ў стварэнні грамадскіх прастор, малых архітэктурных формаў, назве вуліц.

Першая вуліца ў Новай Баравой называецца імем Леанарда да Вінчы — стваральніка першых лятальных апаратаў, таксама ёсць вуліцы Мікалая Камава, братоў Райт, Міхаіла Міля і іншых. Адкрыццё такой плошчы ў Новай Баравой мы вырашылі адзначыць правядзеннем вулічнага кірмашу», — расказала Святлана Цвірко, дырэктар кампаніі «А-100 Дэвелапмент».

У планах — праводзіць тут калядныя кірмашы зімой, а вясной і летам — музычныя канцэрты, фуд-фестывалі, майстар-класы і варкшопы.

Чытайце таксама:

У прыгарадзе Мінска прадаецца незвычайны катэдж з уласным хваёвым лесам

Па суседстве з чыноўнікамі і мільянерамі. Якія катэджы прадаюць у Драздах

У «Новай Баравой» з'явяцца кватэры плошчай усяго 20 «квадратаў». Якая цана?

Клас
20
Панылы сорам
10
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
1