Ілюстрацыя: фэйсбук Усевалада Сцебуракі

Ілюстрацыя: фэйсбук Усевалада Сцебуракі

Вядома, яны паміраюць —
мае і твае героі,
стамлёныя рукі складаюць
на вернай сашчэрбленай зброі,
кладуцца, каб стаць легендай,
на сон у курганы сівыя,
залева над імі плача,
завея над імі вые…

Вядома, яны застаюцца —
у нашых з табой успамінах —
зарніцамі бліскавіцаў,
у славе апошніх хвілінаў…

Вядома, яны ажываюць —
у нашых надзеі і цудзе,
у зорцы на даляглядзе,
у веры, што нешта будзе.

Чытайце таксама:

Усевалад Сцебурака. У маёй ДНК — ген зямлі. Верш

Усевалад Сцебурака. Як спакусліва выжыць на гэтай вайне… Верш

Усевалад Сцебурака. На смерць Радзімы. Верш

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?