Гісторыяй, якая на першы погляд здаецца драбязой, падзялілася ў тыктоку блогерка Клаўдыя Андэрсан. Жанчына расказала, што яна і яе муж сталі заўважаць дзіўнаваты пах рыбы ў спальні. Пара старанна прыбралася ў пакоі і санвузле побач з ім, нават разабралі каналізацыйны зліў, але смурод толькі станавіўся мацнейшым. Некалькі тыдняў Клаўдыя з мужам безвынікова змагаліся з праблемай, але саромеліся камусьці расказаць пра яе, бо сітуацыя ім здавалася драбязой.

У нейкі момант жанчына вырашыла проста пашукаць у інтэрнэце, з чым можа быць звязаны дзіўны пах. Адказ яе шакаваў: рыбны пах можа сведчыць аб праблемах з электрыкай, таму варта неадкладна выклікаць спецыяліста. Гэтак пара і зрабіла.

Як выявілася, у адной з разетак адышоў дрот і пачаў плавіць пластык. Спецыялісты адзначаюць, што гэта надзвычай небяспечная з'ява, якая часта заканчваецца пажарам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?