Зборная Іспаніі святкуе гол. Фота: uefa.com

Зборная Іспаніі святкуе гол. Фота: uefa.com

Пуцёўкі на чэмпіянат Еўропы па футболе заваявалі сёння зборныя Турцыі, Іспаніі і Шатландыі. Прычым шатландцы сёння нават не гулялі.

Проста іспанцы перамаглі ў гасцях Нарвегію з лікам 1:0 (Гаві, 49-я хвіліна), тым самым пахаваўшы шанцы Нарвегіі трапіць на кантынентальнае першынство.

Іспанія — 15 балаў (6 гульняў), Шатландыя — 15 (6), Нарвегія — 10 (7), Грузія — 7 (6), Кіпр — 0 (7).

Нарвежцам засталося ў адборы правесці адну гульню, таму яны ніяк не дагоняць Іспанію і Шатландыю.

Зорны гулец Нарвегіі Эрлінг Холан застанецца без топ-турніру. Наогул нарвежцы апошні раз гулялі на чэмпіянаце Еўропы ў 2000 годзе, на чэмпіянаце свету — у 1998-м.

Зборная Турцыі разграміла Латвію 4:0 і таксама выйшла на Еўра.

Турцыя — 16, Уэльс — 10, Харватыя — 10, Арменія — 7, Латвія — 3.

У гэтай групе ў лістападзе засталося згуляць два туры і пры роўнасці ачкоў (16) у Турцыі будуць лепшыя паказчыкі, чым у Харватыі і Уэльса.

У пятніцу першыя пуцёўкі на чэмпіянат Еўропы заваявалі Францыя, Партугалія і Бельгія.

Еўра-2024 пройдзе летам наступнага года ў Нямеччыне. На яго трапляе па дзве найлепшыя каманды з групы.

Чытайце таксама:

Зборная Беларусі сенсацыйна згуляла ўнічыю са Швейцарыяй

Першыя тры зборныя выйшлі на Еўра-2024

Падчас таварыскай гульні пабіліся футбалісты двух беларускіх клубаў

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1