У падатковай інспекцыі паведамілі, што ўсе транспартныя сродкі, якія зарэгістраваныя ў ДАІ, у тым ліку мапеды, абкладаюцца транспартным падаткам.

З 2022 года стаўкі транспартнага падатку для фізічных асоб былі вызначаныя як для транспартных сродкаў пэўных катэгорый (гаворка ідзе пра матацыклы, грузавыя машыны, прычэпы, легкавыя аўто), так і для іншых транспартных сродкаў, у тым ліку і для тых, у дачыненні да якіх адсутнічаюць звесткі пра іх тып.

Стаўка для «іншых транспартных сродкаў» складае 41 рубель у год.

Адзначаецца, што да 2022 года стаўка падатку не была ўстаноўленая для «іншых транспартных сродкаў». З гэтай прычыны падатак па такім транспарце не плацілі.

Аднак да 15 лістапада 2023 года за квадрацыкл, трыцыкл, мапед, скутар і гэтак далей неабходна выплаціць транспартны падатак.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4