Крысціна Козел. Фота: інстаграм дзяўчыны

Крысціна Козел. Фота: інстаграм дзяўчыны

Козел вырашыла асвоіць нумаралогію — інтэрпрэтацыю чыслаў, якія знаходзяць у даце нараджэння і не толькі, для таго каб вызначыць характар чалавека і прадказаць будучыню.

Жонка футбаліста з'явілася ў жывым эфіры ў інстаграме Наталлі Скубковай, якая пазіцыянуе сябе як спецыяліста па нумаралогіі.

Як аказалася, спачатку Козел звярнулася па кансультацыю, на якой нумаролаг па датах расказала тое, чаго, па словах Крысціны, ніяк не магла ведаць пра яе. Уражаная экс-вядучая замовіла яшчэ дзве кансультацыі, у тым ліку індывідуальную для Яблонскага. Кожную трэба было чакаць (Скубкова заяўляе пра моцную загружанасць), а таксама выдаткоўваць 160 даляраў — за гэтыя грошы прымяняюцца «інструменты коўчынгу і метафарычныя карты».

Пасля гэтага Козел вырашыла, што прасцей не траціць грошы на кансультацыі, а самой стаць нумаролагам. Для гэтага былая тэлевядучая запісалася на навучанне ў Скубковай, замовіўшы «прэміум» — за асабістае куратарства жанчыны трэба было выкласці амаль тысячу даляраў.

Скубкова падчас эфіру хваліла Козел як вучаніцу і расказвала, што з нецярпеннем чакала хатнія заданні ад яе. Крысціна ж расказала, што думала аб прымяненні новых «звестак» у футболе.

— Цікава глядзець на футбалістаў. Маладая зорачка нейкая ўзыходзіць, я паглядзела дату [нараджэння] — і ўжо разумею, пры якіх абставінах, пры якіх крытэрыях яна будзе развівацца лепш, што ёй можа дапамагчы, — заявіла Козел.

Таксама Козел заявіла, што больш не задаецца пытаннямі пра паводзіны коўчаў — ёй таксама ўсё тлумачаць нейкія чыслы (магчыма, так зручна распісаць і расставанне клуба «Арыс» з Яблонскім).

— Вось я гляджу на якога-небудзь трэнера і думаю: «Божа, чаму ён такі гаваркі? Чаму ён прымае такія дурныя, на мой погляд, рашэнні?» Цяпер я гэта для сябе ўжо разумею. Я гэта яшчэ не нясу ў масы, але вельмі многія рэчы становяцца зразумелымі, — сказала экс-вядучая.

Чытайце таксама:

Падчас таварыскай гульні пабіліся футбалісты двух беларускіх клубаў

Зборная Беларусі выстаяла супраць Румыніі

Уэйн Руні ўзначаліў клуб, за які калісьці гуляў Аляксандр Глеб

Клас
3
Панылы сорам
23
Ха-ха
17
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2