Парламенцкія выбары ў Польшчы, 15 кастрычка 2023 года. Фота: Omar Marques / Getty Images

Парламенцкія выбары ў Польшчы, 15 кастрычка 2023 года. Фота: Omar Marques / Getty Images

Апошнія апытанні паказваюць, што кіроўная партыя «Права і справядлівасць» мае большую падтрымку, чым любая іншая партыя, але недастатковую для таго, каб атрымаць монабольшасць, піша «Еўрапейская праўда».

Паводле апытанняў, тры апазіцыйныя партыі — «Грамадзянская платформа», «Трэці шлях» і «Левыя» — маюць крыху больш высокі ўзровень падтрымкі, чым дзейная ўлада, таму могуць разам атрымаць большасць месцаў у новым Сейме (233 мандаты пры мінімальнай большасці ў 231 мандат). Аднак гэтыя ж расклады сведчаць, што такая кааліцыя будзе вельмі няўстойлівай і залежнай ад кожнага дэпутацкага голасу.

«Суперніцтва паміж дзвюма галоўнымі палітычнымі сіламі на гэтых выбарах — гэта канкурэнцыя архетыпаў. Увасабленне Польшчы ліберальнай, адкрытай Еўропе і свету, з абмежаванай роляй царквы ў жыцці грамадства — гэта «Грамадзянская кааліцыя», кангламерат апазіцыйных партый і грамадскіх арганізацый пад кіраўніцтвам былога прэм'ера Польшчы і кіраўніка Еўрапейскай Рады Дональда Туска. Польшча кансерватыўная, каталіцкая, якая чэрпае сілу са сваёй самабытнасці, асуджаная на вечнае супрацьстаянне з Масквой і Берлінам — гэта карціна свету «Права і справядлівасці» яшчэ аднаго былога прэм'ера, Яраслава Качыньскага», — піша Бі-бі-сі.

«Інтрыга выбараў у Польшчы ў тым, што ніводная з палітычных сіл не ў стане самастойна стварыць урад. Давядзецца дамаўляцца і ісці на кампрамісы. Але, як паказвае практыка прынамсі апошніх 20 год, які б урад у Польшчы ні кіраваў, панадпартыйным кампрамісам, які нават не абмяркоўваўся, была падтрымка дэмакратычнай Беларусі і беларусаў», — звяртае ўвагу «Радыё Свабода».

Некаторыя называюць гэтыя выбары самімі важнымі з 1989 года. Перад імі прайшлі два вялікія апазіцыйныя маршы — у чэрвені і кастрычніку. Апошні сабраў да мільёна ўдзельнікаў.

Адначасова з парламенцкімі выбарамі праходзіць рэферэндум. На яго вынесена чатыры пытанні. Адно з іх — ці трэба ліквідаваць сцяну на беларуска-польскай мяжы. Палякі таксама будуць галасаваць па пытаннях аб продажы дзяржаўнай маёмасці замежнікам, павышэнні пенсійнага ўзросту да 67 гадоў для мужчын і жанчын і допуску нелегальных імігрантаў з Блізкага Усходу і Афрыкі.

Чытайце таксама:

Палякі прыгожа адказалі на «пашпартны бан» Лукашэнкі — перасталі ставіць беларусам штампы

За апошнія сем гадоў у Польшчы затрымалі 46 падазраваных у шпіянажы на Расію і Беларусь — міністр

На мяжы з Польшчай паставілі рэкламныя плакаты — палякаў хочуць завабіць у Беларусь таннай стаматалогіяй ФОТЫ

Апытанне: 45% беларусаў, якія з'ехалі ў Польшчу, плануюць там застацца

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
3