Сілы спецыяльных аперацый УСУ заявілі аб паспяховай аперацыі ўкраінскіх дыверсантаў у акупаваным Мелітопалі Запарожскай вобласці.

Паводле звестак вайскоўцаў, раніцай 13 кастрычніка падраздзяленне Руху супраціву ССА ўзарвала чыгуначныя пуці, пашкодзіўшы як палатно, так і цягнік, які дастаўляў боепрыпасы і паліва.

Як сцвярджаецца, дыверсантам удалося адрэзаць расійскія войскі ад паставак боепрыпасаў і паліва на запарожскім напрамку.

Дакументальных доказаў у ССА не прывялі.

Клас
16
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1