Ілюстрацыйны здымак. Фота: прэс-служба палка Каліноўскага
Вядома, што добраахвотнікі загінулі, выконваючы задачу на бахмуцкім кірунку. Раней беларусы ваявалі ў батальёне «Волат» палка Каліноўскага. Сваякам байцоў паведамілі пра іх гібель.
Як вядома «Нашай Ніве», загінулыя байцы нядаўна выйшлі з палка Каліноўскага і далучыліся да іншай вайсковай структуры. Ваяры загінулі, калі снарад разарваўся каля машыны, у якой яны ехалі.
3 кастрычніка стала вядома аб страце яшчэ некалькіх добраахвотнікаў на ўсходзе Украіны, якія ваявалі ў складзе «Тэрора», — у батальёне не ўдакладнялі колькасці загінулых.
Паводле апошніх звестак, абараняючы Украіну, загінулі не менш за 22 беларусы.