Яўген Булка прыляцеў у Варшаву з жонкай 6 кастрычніка на здымкі шоу. Ужо на наступны дзень ХАМАС напаў на Ізраіль. Булка вырашыў ляцець дадому, дзе з няняю застаўся іх сын. Але гэта было не так проста: многія авіякампаніі адмянялі рэйсы ў Ізраіль.

На дапамогу Яўгену прыйшлі іншыя людзі.

Учора ён паведаміў у інстаграме, што выйсце знайшлося «дзякуючы цэламу ланцужку выдатных людзей з вялізнымі сэрцамі».

Паводле Яўгена, з вакзала Варшавы яны з жонкай адправяцца ў Познань, адтуль іх на машыне падвязуць у Берлін, адкуль яны і вылецяць. І вось сёння шоўмен напісаў, што дабраўся дадому.

«Мы дома. Мы разам. Прабачце, эмоцыі захлістваюць усіх. Таму пакуль без фота і відэа», — напісаў ён.

«Усім бязмежная падзяка за падтрымку, за дапамогу, за турботы і пажаданні. Мы любім вас. Так шмат дабра ў вас, родныя людзі. Мы з вамі абавязкова збяромся разам», — напісаў у сторыс Яўген Булка.

Клас
42
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1